Datasets:
audio audioduration (s) 9.16 15.1 | text stringlengths 22 149 |
|---|---|
Одыум. Паэма Янкі Сіпакова.
Ойча наш, калі ты ёсць на нябёсах. | |
Два браты і сястра з нетутэйшымі імёнамі: Катаклізм, Апакаліпсіс і Катастрофа, | |
нецярпліва, прагна ўглядаюцца ў тутэйшую зямлю і ласкава гладзяць па раскудлачаных валасах | |
сваю нашчадніцу, спадкаемніцу, якая, ці чуеце, мае такое ўжо тутэйшае імя: Бяда. | |
А цялятка было такое чысценькае, а траўка, на якой яно падбрыквала, такая зялёненькая, | |
а сонейка, якое спяліла іх, такое ласкавае, а ветрык, які гуляў з цяляткам, такі ўжо ахайны, | |
а кароўка Святоха, ад якой яно нарадзілася, такая здаровенькая. А яны яго не прымаюць, кажуць, што цялятка бруднае. | |
«Самі вы брудныя, нячысцікі», — злуецца бабка Параска. «І душою, і целам брудныя». | |
Цялятка ж было такое харошае, і траўка была такая чысценькая, і сонца было такое шчырае. | |
Дык што ж тады, людцы, здарылася? Хіба чыстая вада можа быць бруднаю? | |
Хіба чыстая трава можа быць нячыстаю? Хіба цялятка можа быць забруджаным, | |
калі яно п'е чыстую вадзіцу і скубе чыстую травіцу?
Чарнобыль. | |
Чорнае слова, як чорнае сонца, бязлітасна ўскацілася на беларускі небасхіл. | |
Яно, нібы чорнае зацьменне, усё пачарніла: і зялёную траву, | |
і празрыстую ваду, і блакітнае неба. Трава зелянее, але яна чорная. | |
Вада свіціцца аж да дна, але яна чорная. Неба блакітнае, але і яно чорнае. | |
Здаецца, нават жудаваты ветрык і халадок, як пры зацьменні, пайшоў па зямлі. | |
Птушкі, здаецца, змоўклі, куры, каровы і коні пачалі трывожыцца, і зарыва ад зацьмення ўспыхнула не такое, як звычайна. | |
чорная бель, чарнобель, чорны боль, чарноболь. | |
Усё, з чым дружыў чалавек і што дружыла з чалавекам, пасварыў Чарнобыль. | |
Зараз усё забаронена: сунічка і рамонак, баравічок і шчаўлінка, | |
яблык і крынічка, хата і расіна, ніва і ялінка. Забаронены. | |
Усё з сяброў ператварылася ў ворагаў. Усё з ласкадаўцаў, абаронцаў, карміцеляў | |
перавярнулася ў забойцаў. Стаіць дрэва і не ведае, навошта яно стаіць. | |
Цячэ рэчка і не ведае, навошта яна цячэ. Узыходзіць рунь і не ведае, навошта яна ўзыходзіць. | |
Дзеці спрадвек радаваліся яблыку, а зараз яго трэба баяцца. Гэты зманлівы чырванашчокі ласунак, | |
заўсёдная ўцеха малых, ужо вораг дзяцей, і яго нельга есці. | |
Вось гэты беленькі, цёпленькі, смачненькі сырадойчык, які здавён лячыў усе хваробы, ужо забойца дзяцей, і яго нельга піць. | |
І вось гэты вусаценькі, шматрадковы каласок — атамная бомба з трыццаццю | |
боегалоўкамі-зярнятамі. І яго нельга браць у рукі. | |
Раней мы стыдаліся, стараніліся такіх нязвыклых слоў, як цэзій, бэр, нукліды, мілірады, | |
празеадым. Яны абыходзілі нас, а мы абыходзілі іх, думалі, што нашы лёсы ніколі не перакрыжуюцца. А зараз? | |
кюры, дазіметр, плутоній, ізатопы, | |
«Усё лета я хаваўся ад радыяцыі», — хваліцца хлопчык з той страшнай зоны, бо пакуль яшчэ не ведае, што схавацца ад радыяцыі нельга. | |
«Доктар сказаў, што ў мяне дужа многа радыяцыі», — сумуе дзяўчынка з той жа самай зоны, бо ўжо ведае | |
тое, што з ёй, з ёй назаўсёды. Радыяцыя — не прастуда, яна не выводзіцца. | |
«Бабулечка, родненькая мая, я так хачу да цябе ў вёску, але напішы мне, калі ж ты выганіш са свае хатачкі радыяцыю?», — рыдае малое, бо здагадваецца: | |
не бабулечка выгане радыяцыю, а радыяцыя выгане бабулечку | |
з хаты, бо гаспадыняю ў хаце ўжо не бабулечка, а радыяцыя. | |
Атамнікі пасварылі чалавека з усёю прыродаю, з жывою і мёртваю пасварылі, і нават жывую прыроду | |
бачыць траву і не хадзіць па ёй, жыць ля хлеба і быць бяз хлеба. | |
На лавачку каля хаты не садзіся. «А дзе сядзець?» Па зямлі не хадзі. «А дзе хадзіць?» | |
Усё мае сваю мяжу. І толькі цярпенне наша, о Божа, бязмежнае. | |
Хай свяціцца імя тваё, хай прыйдзе царства тваё, хай будзе воля твая. | |
Брудная зямля, брудная вада, бруднае паветра, бруднае малако. | |
Божа наш літасцівы, вярні ранейшае значэнне гэтым спрадвечным паняццям, | |
каб бруднаю зямлёю для нас была толькі раскаўзаная ў гразь дарога, каб брудным малаком, як і раней, | |
было толькі малако з бясскрыўднаю крыхою гною, што знячэўку ўвалілася ў дайніцу. Была, ці чуеце, вёска, | |
а стала зона адсялення. Было поле, а стала зона адчужэння. | |
Быў лес, а стала зона пастаяннага радыяцыйнага кантролю. | |
Былі грады, а стала зона перыядычнага дазіметрычнага кантролю. Была | |
Было семка, якое хацела зазямліцца і прарасці, ды раптам нечакана для сябе стала неўтаймоўным рэактарам. | |
Пятая частка зямлі маёй сёння за калючым дротам. Яна | |
памерла жывая і жыве мёртвая ў мёртвай зоне. | |
Агароджаныя калючым дротам нівы і паплавы, лясы і сцяжынкі, крыніцы і дарогі, хаты і рэчкі, | |
ягады і грыбы, промні і слёзы, трава і вераб'і — адгароджаныя. | |
Світанкі і вечаровыя прыцемкі — адгароджаныя. Дажджы і туманы, прарослыя высокай, адчужанаю травою, — адгароджаныя. | |
Ад жыцця адгароджаныя, каб не выпусціць нікога і нічога адсюль. | |
І як, вы думаеце, усё гэта называецца зараз? Палескі дзяржаўны экалагічны запаведнік. | |
Так яна рэнтгенаточыць, крывавіць, а бачыць гэта, выходзіць, не кожны. | |
Перагукваюцца ў зоне, але не людзі, а вятры. Шчэбечуць у зоне, але не птушкі, а дазіметры. | |
Ламаецца гук, ламаецца вецер, ламаецца сонечны прамень, ламаецца слова. | |
Нібы на якую невядомую перашкоду наткнуўшыся, ламаюцца. | |
Баімся зямлі, баімся вады, баімся паветра. Як на нябёсах, так і на зямлі. | |
Колькі дзён падчас аварыі чарнобыльскія вятры дзьмулі на Беларусь? На Брагінскі, Нараўлянскі, Хойніцкі раёны дзьмулі, | |
Плылі, здавалася, звычайныя аблокі, але з іх сеяліся незвычайныя дажджы. | |
І была спакуса, і хацелася прасіць: «Вецер, адпіхні, вецер, ад мае зямлі гэтае | |
А куды яму дзьмуць, гэтаму ветру? Усюды ж людзі. А можа, у бок тых атаманаў, якія і нарабілі гэтае ліха? | |
Толькі іх, шэльмаў, не адшукаеш, бо яны невідзімкі. Яны ёсць, і іх няма. | |
Пазашываліся, як тараканы, у шчыліны і адтуль крычаць: «Радыёфобы! Радыяфобія!» | |
А пра тое, што самі падверглі атамнай бамбардзіроўцы Беларусь і Украіну, маўчаць. | |
не дастане яно іх, не пральецца такім жаданым для вучоных-невукаў, такім светла-чорным дажджом. | |
Ніякая хмара іх, нягоднікаў, не дастане. Ніхто і ніколі іх, сытамордзенькіх, не дастане. Яны, нібы тыя кашчэі, | |
несмяротныя. Засудзіць такі пад смерць зусім невінаватага чалавека і не адказвае за гэта. | |
Зашые скальпель у жываце хворага і не адказвае. Зробіць Чарнобыль, і хоць бы што. А то яшчэ і медаль за гэта пачэпіць. | |
Каля сотні ордэнаў упрыгожылі доблесна-злачынныя грудзі будаўнікоў Чарнобыльскай АЭС. | |
Планы былі велічныя, а справы сталі велішныя. Плацяць, звычайна, | |
Пра разумных людзей, як пра дурняў, гавораць, а дурняў разумнымі абражаюць. | |
Хто бачыць і крычыць, той для іх радыёфоб. А той, хто бачыць і маўчыць, — разумненькі-разумненькі. | |
Гэта яны не адмянілі дэманстрацый у райцэнтрах, пад самым бокам у звар'яцелага рэактара. | |
«Падумаеш, — маўляў, — дзеля пасяўной не адмянілі, а з-за нейкай там радыяцыі адмяняць будзем?» | |
асталося на зямлі. І па іх, па самыя калені ў ізатопах, | |
шчыра маршыравалі ўжо разам і дзеці, і дарослыя, і шчасліва крычалі: «Ура-а-а!» | |
Дарэчы, а што мы выпрацоўваем, што гадуем на плошчах і дэманстрацыях? | |
Нікому не патрэбны прадукт, які вельмі хутка псуецца. «Ура-а-а!» | |
На хворай зямлі перавыконваем здарова-бязглуздыя планы, бо хіба можна на бруднай зямлі | |
выспеліць чысты колас? Хлеб наш надзённы дай нам днесь. | |
А бабуля Параска не верыць у забруджванне і ўсё здзіўляецца: | |
Хіба чыстая трава можа быць бруднаю? Хіба цялятка, якое і ела, і піло толькі ўсё чысценькае, | |
можа быць бруднае?» А яны, нячысцікі, не бяруць яго. | |
У калгасаў бяруць, у саўгасаў бяруць, у комплексаў жывёлагадоўчых бяруць тысячамі, а ў яе не бяруць. | |
Бабка Параска думае, што ёй рабіць са сваім чысценькім радыяцыйным цяляткам. | |
А ўсе мы жнём і сеем, косім і веем, спім і ядзім побач | |
з мільёнамі незвычных рэактараў, якія раптоўна пачалі пульсаваць на Беларусі. | |
крылатыя. А колькі такіх птушак разляцелася па ўсёй Беларусі? | |
І звычайная сялянская печ — таксама рэактар. Яна спажывае радыяактыўнае паліва — звычайныя дровы са звычайнага лесу. | |
Хоць вучоныя і раяць перад тым, як спальваць радыяактыўныя дровы, мыць іх вадою. | |
«Беражы нас, Божа, і ад гэтакіх дроў, і ад гэтакіх вучоных!» | |
А колькі такіх печаў ціхамірна вараць і пякуць, смажаць і грэюць па ўсёй Беларусі? | |
Усё зараз можа быць рэактарам. І копка сена, далёкая ад зоны, — рэактар. |
End of preview. Expand in Data Studio
Адзіум — арыгінальнае аўдыё
Аўтар / Author: Янка Сіпакоў
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)
Арыгінальнае аўдыё без апрацоўкі, захаванае ў зыходнай якасці. Частка калекцыі Ministerskija — корпус беларускіх аўдыёкніг.
Апрацаваная версія (сегменты ~15 с, выраўнаваная транскрыпцыя): yanka_sipakou_odzium_output
| Доўгасць аўдыё | 1h07m |
| Радкоў у датасеце | 273 |
Структура
Кожны радок змяшчае:
audio— арыгінальны аўдыёзапісtext— транскрыпцыяchunk_uid— унікальны ідэнтыфікатар
Дыктар / Speaker
| Кластар | speaker_02 |
| Ацэнка падабенства (сярэдняя) | 0.93 |
Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).
Ліцэнзія / License
CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.
- Downloads last month
- 41