Dataset Viewer
Auto-converted to Parquet Duplicate
audio
audioduration (s)
9.15
15.1
text
stringlengths
30
196
Тады яе, нашай любай і страшнай зямлі, яшчэ ніхто не бачыў зводдаль у блакітным ззянні.
Самотная, яна паволі ўсціш накруцілася ў чорнай бездані, загадкава-паслухмяная, вельмі дакладна паварочвала да святла то адзін,
то другі бок жывога глобуса, мокрага ад крыві і шурпатага ад руін.
На тым баку, дзе была ноч, па хрусткім снезе, да касцей прапякаючы босыя ножкі, у белай кашульцы бегла дзяўчынка.
Ад вёскі, дзе лютавалі забойцы, у другую, яшчэ незнаёмую вёску, дзе таксама чакала, хто ведае што.
Яна не крычала. Адна ў сцюдзёным бязмежжы, на вачах у высокіх і абыякавых зорак, яна ўжо толькі шаптала адзінае слова,
якім чалавек пачынае жыццё, слова велізнай сілы і зусім бездапаможнае.
Яе сустрэлі коннікі. Яны былі са зброяй і спяшаліся туды, адкуль чуліся стрэлы і крык, дзе пачынаўся пажар.
І сын яе, новыя светлыя вочы бяссмерця, сёння ўжо марыць услед за першымі пра міжзорны палёт.
Ну, а навошта яны, што былі ў тую ноч, бясконца доўгую, хто ў салдацкіх акопах, хто ў партызанскім сядле,
хто за дратамі фашысцкага лагера? Навошта яны ўспамінаюць, расказваюць, пішуць?
Многа, як быццам. А ўсё яшчэ кажуць: і мала, і бледна.
Горкая памяць ахвяр. Светлая памяць сяброў.
Трывожная дума пра тое, што будзе. І да мяне з далечыні мінулага, вось ужо дваццаць год,
Расказ пра яшчэ адзін шлях да святла, пра яшчэ адно месца ў страі яго абаронцаў.
Кніга напісана не па праву заслуг і пакут, толькі па праву любасці да чалавека,
які ён ёсць, які ён будзе, бо павінен быць.
Гнёзды за дымам. Аповесць другая. Зацішша ў чэрвені.
На зялёнай ціхай ускраіне баварскага гарадка салдат Ганс Вайнцэнброд адстойваў варту каля галоўнай
казарменнай брамы. Пажылы і кашчавы, у цяжкай, на вочы насунутай касцы,
ён быў падобны з твару да казла, без рог і без толькі што збрытай бародкі.
Ажмурэўшы ад спёкі і службовай самотнай нудоты, салдат прыкметна ўсцешыўся, як толькі на тратуары ад горада паказалася жанчына.
Яна была незнаёмая, бедна апранутая і, падышоўшы, павіталася нясмела, па-вясковаму. Пахвалёны.
Што ж ты, муці, а-а, да яго толькі, ці і да мяне таксама,
а? Салдат юрліва аблізаў сваю казліную мызачку, заплюшчыў вочы і хрыпла засмяяўся.
Пэўна, муці падношаная ўжо, ды ўсё ж. Аднак жанчына пакрыўдзілася. Ах, што вы, што вы? Ота Шмітке — мой муж.
Ну, гэта зусім іншае, — адразу згадзіўся Ганс і дадаў: — Ну, я, вядома, жартую.
Ён падышоў да свае паласатае будкі, націснуў кнопку электрычнага званка і, вярнуўшыся, сказаў жанчыне: «Цяпер якраз абед, можаце ўбачыцца».
Вы, мой гер, жартуеце толькі, — дакорліва сказала жанчына, калі той горст з паштоўкаю пайшоў.
Ну, салдат з салдатам, муці, — адказаў вартавы, плячом падцягнуўшы рэмень вінтоўкі. Было, аднак, нешта такое
нясклёпістае, такое нягеглае ў гэтай гордасці, што жанчына, прастадушна паглядзеўшы на яго, сказала:
І ваша фраў таксама адна? Ну так, безумоўна, — зноў адкапыліў губы Ганс. — Жонка і сын, пятнаццаць год.
Але жанчына ўжо не чула і не бачыла яго. Тратуарам казарменнай вуліцы, шкрэбаючы па плітах цвікамі моцных чаравікаў, шпарка ішоў сюды яе
Ота, салдат. Здалёк яшчэ, толькі ўбачыўшы жонку, ён нёс ёй усмешку.
Дзе тая радасць, дзе той сум? А яна адказала слязьмі. Спачатку слёзы крануліся з сэрца, затуманілі вочы цяплом, а пасля, калі ўжо ён падышоў,
Ганс Вайнцэнборд зажмурыўся і хрыпла захіхікаў. Камарад, — сказаў ён, падміргнуўшы. —
Ведаеш сам, тут казарма. Вы ў лясок, на траўку.
Гэфрайтэр Шмітке толькі зірнуў на яго спадылба. Хадзем адгэтуль, Ганна. Яны пайшлі. Драцяная сетка казарменнай агароджы цягнулася доўга, а потым пачалося
поле абапал шашы, а над асфальтам халадок пад старымі каштанамі. А жанчына ўсё хліпала.
Ну, ды не плач жа, а гавары. Яна дастала з сумкі хустачку, выцерла вочы, нос, сказала: «Марыхен забралі».
Не, гэта праўда. Я прывезла яе сёння. Мы разам былі ў на біржы працы.
Дык, ды, ды, ды як жа гэта? Чаму? Якім правам, Ганна? Ды, ды не плач жа ты, як дурная. Кажы!
Выціраючыся і ўсхліпваючы, Ганна пачала: «Яна мусіла, Ота, як і ўсе. Паехалі і сюды, і далей яшчэ. Ірма, Эльзі, Грэта, Дызель, многа».
Хільда? — перапытала Ганна, нібы не дачуўшы. — Вядома ж, не. У іх жа такі гешэфт, ім жа самім патрэбна работніца. Ота хмыкнуў.
Усяго і клопату мела гэтая работніца, што рыпаць на акардэоне, няўдала пераймаючы бацьку, ды разносіць па хатах плёткі. Яшчэ, праўда, пісьмы
адчыняла насцеж акно або выходзіла з акардэонам на ганак і рыпала з вялікай радасні,
о, сакармент, яшчэ мацней. Па дварах тады сама каты марцавалі. Пацешна, дакучліва стогнучы.
Нам трэба гэтулькі рабіць за хлеб, ды то. Ай! Спачатку Вальтара забралі, цяпер мяне.
Марыхен так добра памагала табе. Ды гэта, бачыш, нічога, бо гэта не гешэфт, бо мы з табой дурныя,
А Грасман кажа: «Фюрээр ведае, што ён робіць, і мы задурныя на тое, каб перайначваць яго планы.
Вайна, — ён кажа, — хутка кончыцца. Вось толькі асядлаем Англію, як асядлалі Крыт». Балбатун пракляты, — перабіў яе Ота. — Хопіць яшчэ і яму.
мясны магазін. Я не ведаю, ну, але Грасман казаў, што ёй там будзе добра.
Грубер яго партыйны таварыш. Ён кажа, што там Марыхен навучыцца працаваць.
О, пэўна, — перабіў яе Ота. — Гэта ж таксама ласка. Я хацеў вучыць яе, маю дзяўчынку, а яны, ох, так.
Гэта было так нядаўна, яшчэ калі Марыхен канчала школу, толькі летась. Мілая. І не выдумаць лепшай. Іх
Рэгенвальдэ — вялікая вёска. Як зборшчык малака, ён ведае зусім дакладна, сто восемдзесят сем двароў і два хутары каля шашы.
А Марыхен Шмітке была ў іх школе першая вучаніца. А якая чысцёха, якая памочніца ў хаце.
Яна там навучыцца працаваць. Ой, як яна плакала тады на развітанні з ім, не могучы, як быццам, зразумець, што ўжо і татуля,
За тое, хіба, што бацька твой бедны, што ўсюды ёсць важныя трыбухачы, партайгеносы з гешэфтамі, і ім заўсёды патрэбны служанкі.
Анна, — сказаў ён. — Гэта найгорш. У горадзе поўна салдат і палонных.
Хаця б з яе, Анна, не насмяяліся. Гэта найгорш. У Грубера, Ота, таксама працуе палонны. Ну, бачыш.
А гаспадар яе стары? І сын таксама ёсць? Ты не прасіла таго Грубера, каб ён наглядаў за Марыхен?
Ах, Ота, як я магла? Ну, пэўна. Ты толькі плакаць. Ну, нічога. Я днямі сам пайду, пагляджу.
Я магу табе даць толькі пару марак. А каб ведаў, што прыйдзеш, прыдбаў бы пару булак хлеба. А можа, ведаеш, неяк няёмка. О, сакармент!
Ганна ўзяла ад мужа грошы, схавала іх у сумачку, памаўчала трохі, зноў палюбавалася ім, а потым такі не стрывала, сказала з усмешкай:
«Што там яшчэ ў нас новага? Раскажы». М-м, новага? — нібы не дачула Ганна.
Потым яшчэ што? А, Гамара ў паляк, ну, той іх палонны, Вальёдя.
Ён не паляк, а беларус, і ён цяпер лічыцца з Расіі. Ну і што ж, што з Расіі? Ён малады чалавек, і ён там недзе
зачапіў трохі Марту, пацалаваў яе, ці яна там яго, хто іх ведае. Яна ж таксама, ты чуў, што калі казалі зімой, а?
А тут ёй здалося, што нехта іх бачыў, спалохалася і сама сказала Грасману. Палонны прыставаў.
Ох, як ён, Грасман, біў яго на вуліцы. Майн Гот, пры людзях, Ота, пры дзецях.
Я не хачу, другі не хоча, гэта так. Яны ж не маюць права не хацець. Хто ж заварыў яе, гэтую кашу?
Што ж яны, толькі другіх нацкоўваць? Ён паглядзеў на гадзіннік і схамянуўся. О, як хутка бяжыць. Хадзем.
Раскажы ты мне яшчэ што-небудзь пра сваё. Як там Фрыдхен, як Ганс, як коні, як Сівы з нагой?
Так, — усміхнуўся салдат. — Я яму скрыпку куплю, калі мы толькі пабудзем тут трохі даўжэй.
Чаму ты так кажаш, Ота? — спыталася жонка. — Калі пабудзем, чаму? А што ж ты думала?
Нас тут сабралі карміць? Яны яшчэ прыдумаюць што-небудзь. Сакармент. Зноў пайшлі моўчкі.
Яна плакала, ён быў як цёмная ноч. А ўжо зусім недалёк ад казарменнай брамы зноў пачаў пра сваё.
Каля брамы яны развіталіся, падалі рукі, бяссільна мяккія, як анучкі, і моўчкі праз слёзы глядзелі адно на аднаго.
Пусцілі рукі, яшчэ раз падалі. І Ганна нарэшце пайшла. Азіралася раз-поразу,
хацела памахаць скамечанай, мокрай ад слёз хустачкай, але не стала. Паглядзела толькі, усміхнулася крыва. Што ж,
плачучы, рот не паправіш. Яшчэ і яшчэ раз, і вось схавалася за домам на павароце.
Ота глядзеў ёй услед, пакуль не сышла з вачэй, а пасля яму захацелася абаперціся аб якую-небудзь сцяну і падумаць хоць трохі.
Тым часам каля паласатай будкі стаяў ужо не Вайнцэнброд, а другі салдат, Оскар Кнор, здаравенны, пануры парабак, тут толькі, мусіць, без люлькі,
наскрозь прасмярдзелы крыльнітам і штучнымі ўгнаеннямі, якія змалку рассяваў на панскім полі.
прыціскаючы локцем партфель, другой рукою, доўгай і мітуслівай, ён размахваў перад сабой, штосьці даводзячы. Малы, тоўсценькі гаўптман
вялікую адкрытую далонь, знак поўнага маўчання. Гер Адольф Грубер,
лысы, даволі-такі круглы гаспадар дзесяцікватэрнай камяніцы з мясным магазінам на першым паверсе,
грузна сядзеў на канапе адзін у пакоі, надзвычай усхваляваны і злосны. З цыгарай у губах, нібы заткнуўшы ёю рот, маўчаў.
Праклятыя беларускія свінні. Яшчэ з зімы іх пачалі выпускаць са шталага пад нагляд паліцыі.
Немцы далі ім працу і хлеб, дапусцілі ў свае культурныя памяшканні, дазволілі скінуць вашывыя польскія транты, надзець цывільны касцюм.
Як жа хутка яны паказалі сваю дзікую няўдзячнасць. Зімой прыйшлі такія два,
і Грубер, толькі за дваццаць сем марак у месяц, здаў ім адзін з двух пакойчыкаў у флігелі над пральняй.
Цярпеў многае. Чаго толькі вартыя зборышчы па дваццаць чалавек у адзін пакой? Лазяць па двары,
Пачалося з таго, што гер Брэквольт, таксама гаспадар, толькі значна большай фляйшэрай, у нядзелю, пры кухлі піва,
зрабіў яму трохі дзіўную сяброўскую прапанову. Узяць ад яго работніка, таксама з гэтых беларусаў, вельмі спраўнага, як ён хваліў, і працавітага Чарэня.
Гер Грубер паверыў, хоць і здзіўляўся ў душы, узяў Чарэня і памясціў яго ў адным пакойчыку з тымі двума.
А яны ўзялі ды ўзбунтаваліся, нагаварылі яму, гаспадару, непрыстойнасцей, забралі сваё барахло і пайшлі.
здаецца, і з палоннымі. Тыя два, што пайшлі, трэба думаць, таксама былі яе кліентамі. Дзверы ж побач.
Праз момант па дарожцы па калідоры мякка застукалі дробныя крокі, пачуўся далікатны стук у дзверы, і Мары ўвайшла. «Я тут, гер Грубер, што вам?»
End of preview. Expand in Data Studio

Птушкі і гнёзды — арыгінальнае аўдыё

Аўтар / Author: Янка Брыль
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)

Арыгінальнае аўдыё без апрацоўкі, захаванае ў зыходнай якасці. Частка калекцыі Ministerskija — корпус беларускіх аўдыёкніг.

Апрацаваная версія (сегменты ~15 с, выраўнаваная транскрыпцыя): yanka_bryl_ptushki_i_gne_zdy_output

Доўгасць аўдыё 18h52m
Радкоў у датасеце 4,027

Структура

Кожны радок змяшчае:

  • audio — арыгінальны аўдыёзапіс
  • text — транскрыпцыя
  • chunk_uid — унікальны ідэнтыфікатар

Дыктар / Speaker

Кластар speaker_02
Ацэнка падабенства (сярэдняя) 0.931

Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).

Ліцэнзія / License

CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.

Downloads last month
70