Dataset Viewer
Auto-converted to Parquet Duplicate
audio
audioduration (s)
9.16
15
text
stringlengths
38
167
Штэфан Цвэйг. Перакладчык Уладзімір Чапега.
Нябачная калекцыя. Эпізод з часу інфляцыі ў Германіі.
На другім прыпынку пасля Дрэздана ў наша купэ ўвайшоў пажылы пан. Ветліва павітаўся,
потым, уважліва паглядзеўшы на мяне, яшчэ раз асобна кіўнуў мне, як добраму знаёмаму.
У першы момант я не пазнаў яго, але ледзь толькі ён з лёгенькаю ўсмешкаю назваў сваё прозвішча,
я адразу ж успомніў. Гэта быў адзін з самых знакамітых берлінскіх антыквараў,
да якога я да вайны нярэдка заходзіў, каб паглядзець або купіць старыя кніжкі і аўтографы.
За ўсе трыццаць сем гадоў працы я, стары антыквар, ніколі не сустракаў нічога падобнага.
новыя багацеі раптам загарэліся жаданнем набываць гатычных мадонаў і першадрукі, карціны і гравюры старажытных майстроў.
Вось чаму разстарацца новага тавару ўсё цяжэй і цяжэй. Прабачце, што я тут назваў
таварам свяшчэнныя для вас і нас мастацкія скарбы. Але гэтае злое племя
да таго давяло нас, што цудоўныя гравюры старых венецыянскіх майстроў пачынаеш разглядаць як
эквівалент пэўнай колькасці даляраў. А малюнак Гверчына як увасабленне некалькіх сотняў франкаў.
Ад гэтых ахопленых маніяй набыцця людзей няма ніякага ратунку. І вось аднаго разу я бачу, што мая лаўка зноў спустошана,
і мне, мабыць, лепш будзе зачыніць на вокнах аканіцы. Так мне было сорамна бачыць у старой лаўцы, яе яшчэ мой тата атрымаў у спадчыну ад дзеда,
адны ўбогія крыхі хламу, які раней нават старызнік з паўночнай часткі Берліна не паклаў бы на сваю каляску.
У такім нялёгкім становішчы мне неяк прыйшла ў галаву думка прагледзець старыя канторскія кнігі.
Я разлічваў знайсці ў іх каго-небудзь з былых пакупнікоў, у якіх, можа, ўдалося б выманіць пару дублікатаў.
Але спісы старых кліентаў звычайна, асабліва ў наш час, нагадваюць нешта накшталт могілак.
І я даведаўся з іх мала чаго. Большасць былых пакупнікоў памерла, або даўно вымушана была
прадаць сваю маёмасць з малатка. А ад тых нямногіх, хто ўцалеў, нельга было разлічваць што-небудзь атрымаць.
Раптам я натыкнуўся на цэлы пачак лістоў нашага, бадай, што самага старога
кліента. Я толькі таму зусім забыўся пра яго, што з тысяча дзевяцьсот чатырнаццатага года,
з самага пачатку сусветнай вайны, ён ні разу не звярнуўся да нас з заказам або з запытаннем.
Перапіска яго з намі пачалася, я не перабольшу, гадоў шэсцьдзесят таму назад. Ён купляў яшчэ ў таты і дзеда.
Але за трыццаць сем гадоў маёй самастойнай працы, наколькі мне помніцца, ніколі не наведваў нашай лаўкі.
Усё сведчыла пра тое, што гэта быў вельмі незвычайны, старамодны дзівак, адзін з тых намаляваных пэндзлем Менцаля і Шпіцвега тыпаў,
рэдкія экзэмпляры якіх і цяпер можна яшчэ дзе-небудзь сустрэць у невялічкіх правінцыяльных нямецкіх гарадах.
Яго вельмі акуратныя лісты былі напісаны каліграфічным почыркам.
Сумы падкрэслены па лінейцы чырвоным чарнілам, і каб пазбегнуць памылкі, лічбы паўтараліся двойчы.
Да таго ж ён заўсёды скарыстоўваў вывернутыя навыварат канверты і чыстыя аркушы паперы, якія заставаліся ад чужых лістоў.
Усё гэта сведчыла аб выключнай дробязнасці і фанатычнай скупасці безнадзейнага правінцыяла.
Падпісаныя гэтыя своеасаблівыя дакументы былі заўсёды, акрамя яго імя, яшчэ і поўным тытулам:
саветнік ляснога і эканамічнага ведамства ў адстаўцы, лейтэнант у адстаўцы, кавалер
ордэна жалезнага крыжа першай ступені. Адсюль можна было зрабіць вывад, што калі ён яшчэ жывы,
то яму, як ветэрану вайны тысяча восемсот сямідзесятага года, цяпер сама меней восемдзесят гадоў.
Калі я адзін за адным падлічыў усе яго набыткі амаль за шэсцьдзесят гадоў, а за першыя з іх ён плаціў яшчэ зільбергрошамі,
то ўбачыў, што гэты маленькі правінцыял за час, калі за талер можна было купіць цэлы стос гравюр выдатнейшых нямецкіх майстроў,
Бо нават тое, што ён паспеў за паўстагоддзя набыць за маркі і пфенінгі, толькі ў нас, каштавала цяпер вялізныя грошы.
Але ж можна было чакаць, што ён не прапускаў выпадку набыць сёе-тое і на аўкцыёнах, і ў другіх антыквараў.
Праўда, з тысяча дзевяцьсот чатырнаццатага года мы не атрымалі ад яго ніводнага заказу, але я вельмі добра знаёмы з тым, што робіцца ў гандлі мастацкімі творамі,
каб міма мяне маглі прайсці продаж на аўкцыёне ці поўны распродаж вось такой калекцыі.
Значыцца, або гэты дзівак-чалавек яшчэ жывы, або калекцыя ў руках яго спадчыннікаў.
Справа гэтая зацікавіла мяне, і адразу ж на другі дзень, гэта значыць, учора ўвечары,
я, нядоўга думаючы, выбраўся ў адзін з самых нязносных правінцыяльных саксонскіх гарадкоў.
Калі я паволі ішоў з маленькай чыгуначнай станцыі па галоўнай вуліцы, мне здавалася проста неверагодным, каб дзесьці тут, сярод гэтых
пошла аднолькавых дамкоў з іх мяшчанскім хламам, у адным з гэтых пакойчыкаў мог жыць чалавек, які валодаў бездакорна поўнай калекцыяй
цудоўнейшых афортаў Рэмбранта, гравюр Дзюрэра і Мантэньі.
І яшчэ раніцаю, я, крыху хвалюючыся, калі гаварыць шчыра, падаўся да яго.
Я без цяжкасці знайшоў яго кватэру. Яна была на другім паверсе аднаго з тых
немудрашчых правінцыяльных дамоў, якія ў шасцідзесятых гадах наспех ляпілі архітэктары-спекулянты.
На першым паверсе жыў кравец, на другім злева блішчала металічная шыльдачка з прозвішчам паштмайстра,
а справа фарфоравая таблічка з прозвішчам саветніка ляснога і эканамічнага ведамства.
На мой нясмелы званок адразу ж адчыніла старэнькая сівенькая жанчына ў чыстым чорным каптуры.
Я падаў ёй сваю візітоўку і спытаўся, ці можна пабачыцца з панам саветнікам.
Здзіўлена, з відавочным недаверам паглядзела яна спачатку на мяне, потым на картку.
У гэтым глухім кутку, у гэткім старамодным доме з'яўленне чужога чалавека было, відаць,
вялізнаю падзеяю. Тым не менш, яна ветліва папрасіла мяне пачакаць і пайшла з карткаю ў пакой.
Спачатку я пачуў адтуль яе шэпт, і раптам загучаў магутны, грукатлівы мужчынскі голас:
І адразу ж старэнькая зноў дробненька патупала да дзвярэй і запрасіла мяне зайсці.
у паўваеннага крою хатняй курцы са шнурамі і радасна працягваў мне абедзве рукі.
Але гэтаму шырокаму жэсту самай шчырай гасціннасці супярэчыла нейкая дзіўная здранцвеласць ягонае паставы.
І тут жа мне ўсё стала ясна. Гэты чалавек быў сляпы.
Я з дзяцінства ўвесь час адчуваў сябе няёмка, калі аказваўся адзін на адзін са сляпым.
Гэтак і цяпер, калі я глядзеў на скіраваныя ў пустату нежывыя вочы пад сівымі натапыранымі густымі брывамі,
я вымушаны быў зрабіць пэўнае намаганне, каб справіцца з раптоўным страхам. Аднак сляпы не даў мне часу доўга аддавацца дзіўнаму пачуццю.
Ледзь толькі мая рука дакранулася да ягонай, ён моцна патрос яе і аднавіў свае гучныя, бурныя прывітанні.
Але калі хто-небудзь з паноў антыквараў выбіраецца ў дарогу, трэба трымаць вуха востра. У нас кажуць:
прыйшлі цыганы, дзверы на замок. Так, так, я здагадваюся, што вас прывяло сюды.
Баюся толькі, што ў мяне вам не пашанцуе. Мы, бедныя старыя пенсіянеры, рады ўжо і кавалку хлеба на стале.
Сённяшнія вашы шалёныя цэны болей нам не па кішэні. Не. Наша песенька спета».
Я паспяшаўся запэўніць старога, што ён няправільна зразумеў мяне, што я прыехаў зусім не дзеля таго, каб штосьці прадаць яму,
Ледзь я прамовіў словы «аднаму з буйнейшых нямецкіх калекцыянераў»,
твар старога цудоўна змяніўся. Ён усё гэтак жа нерухома стаяў выпрастаны пасярод пакоя,
але ўвесь быў нейкі прасветлены. І на твары адлюстроўвалася вялікая гордасць.
Ён павярнуўся ў той бок, дзе, як ён думаў, стаяла жонка, быццам хацеў сказаць ёй: «Вось бачыш?»
І мякка, амаль з ласкаю, голасам, у якім не засталося і следу ад грубасці старога ваякі, а чуваць была толькі шчырая радасць,
звярнуўся да мяне: «Далібог, вы вельмі, вельмі міла зрабілі. Але вы не пашкадуеце, што зайшлі да мяне.
Вы ўбачыце тое, чаго вам не выпадае бачыць кожны дзень нават у вашым ганарлівым Берліне.
то абавязкова знойдзеш такое, што не валяецца на вуліцы. Луіза, дай мне ключ ад шафы».
Але тут здарылася нешта нечаканае. Старэнькая, якая дагэтуль моўчкі стаяла каля мужа
і з дружалюбнаю ўсмешкаю прыслухоўвалася да нашай размовы, раптам умольна працягнула да мяне абедзве рукі і адмоўна заматала галавою.
Спачатку я не зразумеў, што значылі гэтыя знакі. Потым толькі яна падышла да мужа і, дакрануўшыся да яго плячэй рукамі, сказала:
«Герварт, ты нават не спытаў у госця, ці ёсць у яго цяпер час глядзець тваю калекцыю. Ужо ж скора поўдзень,
а пасля абеду табе трэба з гадзіну адпачыць. Доктар настойвае на гэтым. Можа, лепей ты пакажаш свае гравюры пасля абеду?
А потым мы разам вып'ем кавы, дый Анна-Мары вернецца, а яна ўсё разумее куды лепей за мяне і дапаможа табе».
І зноў, ледзь толькі яна скончыла гаварыць, цераз галаву старога яна паўтарыла свой настойліва-ўмольны жэст.
і буду рады паглядзець яго калекцыю, але мяне чакаюць на абед. І я наўрад ці вызвалюся да трох гадзін.
Але на гэты раз вам прыйдзецца набрацца цярпення, бо гаворка ідзе не пра якія-небудзь тры-пяць гравюр,
а пра дваццаць сем папак. І ўсе яны паўнюткія. Добра.
Хай будзе ў тры гадзіны. Ды глядзіце, не спазніцеся, бо іначай мы не справімся».
І зноў яго рука выцягнулася ў пустату насустрач маёй. «Вось пабачыце», —
сказаў ён. — «Вам будзе з чаго радвацца. А можа, нават і на што злавацца.
І чым болей вы будзеце злавацца, тым болей буду рады я. Нічога не зробіш. Такія ўжо мы, калекцыянеры,
усё сабе і нічога другім». І ён яшчэ раз моцна патрос маю руку.
Старая праводзіла мяне да дзвярэй. Я ўвесь час адчуваў, што ёй не па сабе. На твары ў яе былі страх і нейкая
збянтэжанасць. І вось ужо каля самых дзвярэй яна прыгнечана і ледзь чутна пралепятала:
«Канешне. Я буду рады, з прыемнасцю», — адказаў я. І сапраўды, праз гадзіну, ледзь толькі я кончыў абедаць,
у маленькую рэстарацыю гатэля на рыначнай плошчы зайшла, азіраючыся навокал, немаладая, проста апранутая дзяўчына.
Я падышоў да яе, прадставіўся і сказаў, што гатовы ісці глядзець калекцыю. Але яна раптам пачырванела
End of preview. Expand in Data Studio

Нябачная калекцыя — арыгінальнае аўдыё

Аўтар / Author: Стэфан Цвэйг
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)

Арыгінальнае аўдыё без апрацоўкі, захаванае ў зыходнай якасці. Частка калекцыі Ministerskija — корпус беларускіх аўдыёкніг.

Апрацаваная версія (сегменты ~15 с, выраўнаваная транскрыпцыя): stefan_tsvei_g_nyabachnaya_kalektsyya_output

Доўгасць аўдыё 0h56m
Радкоў у датасеце 231

Структура

Кожны радок змяшчае:

  • audio — арыгінальны аўдыёзапіс
  • text — транскрыпцыя
  • chunk_uid — унікальны ідэнтыфікатар

Дыктар / Speaker

Кластар speaker_01
Ацэнка падабенства (сярэдняя) 0.901

Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).

Ліцэнзія / License

CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.

Downloads last month
43