Dataset Viewer
Auto-converted to Parquet Duplicate
audio
audioduration (s)
9.19
15.1
text
stringlengths
62
170
Андрэ Маруа. Пакаранне золатам. Пераклаў з французскай мовы Юрка Гаўрук.
і тонкі засмучаны твар старога. Напэўна, я яго калісьці ведаў, у Парыжы ці ў іншым месцы.
Уладкаваўшыся, я паклікаў гаспадара, бойкага і спрытнага перыгорца, які здолеў з гэтага цеснага падвальчыка зрабіць прытулак для гурманаў.
Ну так, я цяпер пазнаю. Я ніколі не бачыў яго ў вас. Бо ён прыходзіць, як правіла, раней за ўсіх. Чалавек гэты не любіць кампаніі.
Гаспадар нахіліўся да мяне і ціха прамовіў: дзівакі яны, ведаеце, гэты пан і яго жонка. Нейкія не такія, як людзі.
Тым часам адносіны ў іх найлепшыя. Жывуць яны разам у гатэлі Дэльмоніка. Для мяне гэта сям'я — загадка.
Шэф, рахунак на пятнаццаты, — далажыў афіцыянт. Пан Рабер адышоў ад мяне, але з галавы маёй усё яшчэ не выходзіла гэта дзіўная пара. Бурдак.
Ну, ясна, я яго сустракаў у Парыжы. Паміж першай і другой вайной яго часта можна было ўбачыць у драматурга Фабера, які чамусьці сябраваў з ім.
Мабыць, таму, што ў абодвух была аднолькавая цяга надзейна хаваць капіталы і аднолькавы страх вылецець з капіталамі ў трубу.
Бурдак. Напэўна, яму ўжо каля васьмідзесяці год. Я прыпамінаю, што ў тысяча дзевяцьсот дваццаць трэцім годзе ён кінуў справы, нажыўшы немалую колькасць мільёнаў.
нават мае лепшыя акцыі не падымаюцца. Нашы грошы цякуць, як вада. Як мы будзем жыць на старасці год?
Рабіце, як я, — параіў яму Фабер. — Я перавёў усё, што маю, у фунты стэрлінгаў. Самая цвёрдая валюта.
Цяпер Бурдаку не давала спакою думка, як ухаваць свае прыбыткі ад падаткаў, якія няўхільна раслі.
Вы дзіця, — навучаў яго Фабер. — Рабіце, як я. Адзіная і самая надзейная валюта — гэта золата.
Каб вы ў тысяча дзевяцьсот васемнаццатым купілі залатыя зліткі, ніхто б не бачыў вашых прыбыткаў, вы б не плацілі падаткаў, і сёння разбагацелі б яшчэ больш.
Памяняйце на золата ўсё, што ў вас ёсць, і будзеце жыць, як у бога за пазухай. Бурдак паслухаўся.
Ён і яго жонка накупілі золата, дасталі адмысловы куфар і цешыліся тым, што час ад часу, прачыніўшы дзверы ў запаветны куток, маліліся на свайго ідала.
Потым гадоў дзесяць яны мне не пападаліся на вочы. Нейк раз у тысяча дзевяцьсот трыццаць сёмым годзе я іх сустрэў у гандляра карцінамі ў прадмесці Сэнт-Анарэ.
Ён — галантны і сумны, яна — рухавая і наіўная, маленькая, акуратная бабулька ў чорным шаўковым плацці з карункавым жабо.
Вы мастак, паважаны пане, — звярнуўся ён да мяне. — Скажыце, калі ласка, ці можна спадзявацца, што падаражэюць імпрэсіяністы? Вы часам не чулі?
Мне кажуць, што, напэўна, але ж яны і так у цане, не дакупішся. Трэба было запасацца імі ў пачатку стагоддзя.
Мабыць, самае ідэальнае — дазнацца, якая новая школа заменіць іх, каб набыць карціны загадзя, пакуль яны не ўвайшлі ў моду.
Але, на жаль, ніхто не дае гарантыі. Што за эпоха! Нават эксперты нічога не ведаюць. Вы проста не паверыце. Я іх пытаю: што цяпер найбольш у хаду?
Яны вагаюцца, дарагі мой, блытаюцца. Адны кажуць: Утрыло, другія: Пікасо. Але ж гэта ўсім вядома.
Вы мне скажаце, самае разумнае — пераправіць усё за мяжу. Правільна, дарагі мой, правільна, але куды? Брытанскі ўрад такі ж цвердалобы, як і наш. Галандыя і Швейцарыя —
прахадны двор у выпадку вайны. Застаюцца Злучаныя Штаты, але ж там пры Рузвельце сам даляр…
Ну, і туды трэба ехаць жыць, каб не рызыкаваць, што калі-небудзь нам перакрыюць дарогу да нашай маёмасці.
Не памятаю, што я тады адказаў. Ва мне падымалася злосць на гэтых старых, што як смала чапляліся за свой скарб у той час, як развальвалася цывілізацыя.
Выходзячы з галерэі, я развітаўся з імі і назіраў, як яны асцярожна ступалі дробнымі крокамі, абое ў чорным, карэктныя і непрыемныя.
І вось ізноў я сустракаю іх на Лексінгтон-авеню ў рэстаране Залатая змяя. Што яны рабілі ў час вайны?
Якім чынам трапілі ў Нью-Ёрк? Мне цікава было даведацца пра гэта, і калі Бурдак устаў, я падышоў да яго і назваў сябе.
Ах, а як жа, як жа! Вельмі добра помню, — ажывіўся ён. — Якое шчасце пабачыць вас ізноў, дарагі мой пане!
І вы пражываеце ў Амерыцы пастаянна? Іначай нельга. Я вам усё растлумачу. Прыходзьце заўтра а пятай гадзіне.
Мне так нудна, — паскардзілася яна. — У нас усяго два пакоі, ніякіх сяброў. Ах, ніколі я не думала, што давядзецца канчаць свой век у выгнанні.
Мадам, хто ж вас прымусіў? — запытаў я. — Наколькі мне вядома, у вас не было асаблівых прычын баяцца немцаў. Я разумею, што вам не хацелася жыць пры іх.
я вам усё растлумачу. Мы ведаем, што вы чалавек стрыманы, і ахвотна выслухалі б вашу параду. Ёсць у мяне амерыканскі адвакат,
але вы мяне лепш зразумееце. Дык вось. Не ведаю, ці помніце вы, што як прыйшоў да ўлады Народны фронт,
мы палічылі небяспечным трымаць нашы залатыя зліткі ў французскім банку. Нам удалося знайсці спосаб пераправіць іх, надзейна і ўпотай, у Злучаныя Штаты.
І, натуральная рэч, мы вырашылі там замацавацца. І не для таго, каб не разлучацца з нашым золатам, а нейк само па сабе.
У Нью-Ёрку, аднак, у тысяча дзевяцьсот трыццаць восьмым годзе мы яго памянялі на даляры, бо не верылі, і мелі падставу, што Амерыка дапусціць новую дэвальвацыю.
Рахунак у банку? У папяровых далярах? У акцыях? Калі б мы накупілі амерыканскіх аблігацый, нас бы прымусілі плаціць падаходны падатак, а ён тут вельмі вялікі.
І мы ўсё пакінулі ў папяровых далярах… — я не стрымаўся і перабіў яго: — Значыцца, каб не плаціць пяцьдзесят працэнтаў падатку, вы гатовы выкінуць на вецер усе сто?
І мы вырашылі трымаць нашы грошы заўсёды пры сабе. Пры сабе? —
аслупянеў я. — Што вы такое гаворыце? Тут, у гатэлі? Абое схілілі галовы з усмешкай. Потым пераглянуліся, як хітрыя змоўшчыкі.
Так, — прамовіў ён ледзь чутна. — Так, тут, у гатэлі. Мы ўсё, даляры і трошкі золата, паклалі ў дарожны чамадан. Ён там, у нашай спальні.
Бурдак падняўся, адчыніў суседнія дзверы і, узяўшы мяне за руку, паказаў мне на велізны чорны чамадан.
Самы звычайны на выгляд. Вось, — прашаптаў ён, як святар перад алтаром, і зачыніў дзверы.
А вы не баіцеся, — запытаў я, — што пра гэтую гісторыю са скарбам у чамадане дачуюцца? Якая спакуса для зладзеяў!
Не, — адказаў ён. — Ніхто гэтага не ведае, апрача нашага адваката і вас, якому я поўнасцю давяраю.
Вы ніколі не выходзіце? Разам — ніколі. У нас ёсць рэвальвер у шуфлядзе ў століку каля чамадана.
Ну, шаноўны пане Бурдак, аднаго я не разумею. Чаму вы асудзілі сябе на такое існаванне, мізэрнае, самотнае, як у манастыры?
Падаткі. А што вам да іх? У вас жа столькі сродкаў, што вы маглі б жыць у раскошы да канца сваіх дзён.
Справа не ў гэтым, — нахмурыўся ён. — Я не хачу аддаваць ім грошы, прыдбаныя мною ў вялікіх пакутах.
Я паспрабаваў змяніць тэму гутаркі. Бурдак быў адукаваны, нядрэнна разбіраўся ў гісторыі. Мне цікава было паслухаць
пра калекцыю аўтографаў, сабраную ім калісьці, але яго жонка, апантаная яшчэ больш, чым ён, павярнула зноў на ранейшае.
Ёсць адзін чалавек, якога я ўсё ж баюся, — сказала яна прыглушаным голасам. — Гэта наш метрдатэль,
немец, што прыносіць нам падсняданак. Позірк, які ён кідае часам на гэтыя дзверы, мне страшэнна не падабаецца.
Але раніцай мы дома абое. Я думаю, што ў гэты час няма ніякай пагрозы.
І яшчэ мелі клопат — сабаку. У іх быў прыгожы пудзель, на рэдкасць разумны, які заўсёды ляжаў у кутку гасцінай.
Але ж тры разы на дзень яго трэба было выпускаць, і яны вадзілі яго на пераменку. Я развітаўся.
Мне было прыкра ад іх вар'яцкай маніі, дурной упартасці. І разам з тым нешта прыцягвала мяне да гэтых незвычайных людзей.
Пасля візіту да іх я часта знарок пачаў раней адрывацца ад работы, каб прыйсці на абед у Залатую змяю роўна а сёмай гадзіне. Тады я мог сесці за адзін стол з пані Бурдак.
Яна не была такой ваўкаватай, як яе муж, і даволі наіўна дзялілася са мной сямейнымі трывогамі і праектамі.
Эжэн, — аднойчы прызналася яна, — чалавек выключнай інтуіцыі. Ён прадугледжвае ўсё.
Сёння ўночы раптам у яго з'явілася думка, што ўрад можа абвясціць абмен грошай, каб выбраць іх з прыватных рук.
І тады мы будзем вымушаны прад'явіць свае даляры. Вядома. І што ж тут дрэннага? Гэта вельмі сур'ёзна, — сказала яна. —
Мы нічога не прад'яўлялі, калі міністэрства фінансаў Злучаных Штатаў у тысяча дзевяцьсот сорак трэцім годзе ўзяло на ўлік маёмасць бежанцаў.
Як жа яго перакінуць, не паказаўшы ў таможні? Эжэн мяркуе, што трэба спачатку прыняць падданства тае дзяржавы,
якую мы сабе выберам. Калі, напрыклад, мы станем уругвайцамі, перавод туды грошай будзе законны.
Гэта мне паказалася настолькі забаўным, што назаўтра я прыйшоў у рэстаран снедаць. Пан Бурдак, як заўсёды, сустрэў мяне з радасцю.
О, — заварушыўся ён, — гэта так добра, што вы якраз прыйшлі. Я хацеў у вас запытацца, ці не ведаеце вы, якія трэба выканаць фармальнасці, каб стаць венесуэльцам?
Не скажу, не ведаю. А калумбійцам? Таксама не ведаю. Наконт гэтага вы звярніцеся ў консульствы адпаведных краін.
У консульствы? Вы што, ашалелі? Каб прыцягнуць увагу? Ён з агідай адсунуў смажанае кураня і цяжка ўздыхнуў.
Што за эпоха! Вось бы нарадзіцца ў тысяча васемсот трыццатым і пражыць увесь век без казначэйскага гвалту, без страху, што цябе абрабуюць.
А цяпер кожная краіна — разбойнік з вялікай дарогі, нават Англійшчына. Я там прыхаваў некалькі карцін і габеленаў, з разлікам даставіць іх сюды.
І ведаеце, што яны ад мяне патрабуюць? Стопрацэнтную пошліну за вываз, што раўназначна канфіскацыі.
Нас абкрадваюць, дарагі мой пане, як у цёмным лесе, як у цёмным лесе!
Пасля гэтага я выехаў па справах у Каліфорнію, так і не даведаўшыся, кім яны сталі: уругвайцамі, венесуэльцамі ці калумбійцамі.
Калі праз год я зноў вярнуўся ў Нью-Ёрк, я запытаў пра іх у пана Рабера, гаспадара Залатой змяі. Скажыце, як Бурдакі?
Вы штодня іх бачыце? О, не, — здзівіўся пан Рабер. — Што вы? Хіба вы не ведаеце? Яна памерла месяц таму назад.
Відаць, ад сардэчнай хваробы. І з таго дня яе муж сюды ні нагой. Нейначай сам захварэў ад перажыванняў.
Я ж уявiў сабе зусiм iншую прычыну. Я паслаў старому спачуванне і папрасіў дазволу яго наведаць.
Назаўтра ён пазваніў мне па тэлефоне, каб я прыйшоў. Ён быў вельмі бледны, страшэнна худы, губы белыя, голас, як з-пад зямлі.
Не, не, — запярэчыў ён, — зусім не. Можна прывыкнуць. Праз акно мне відны прахожыя, праязджаюць аўтамабілі.
І потым, скажу вам шчыра, жывучы так, я нарэшце адчуваю сябе ў бяспецы. Раней, ідучы снедаць,
я проста мучыўся. Мала што магло здарыцца за маю адсутнасць. Хоць я ведаў, што там мая жонка, мой бедны друг.
Але ж яна не любіла брацца за рэвальвер, асабліва, калі пачало здаваць сэрца. Цяпер я адчыняю дзверы, і чамадан у мяне заўсёды на воку.
Перада мной тое, што мне даражэй за ўсё. І пакуты мае акупаюцца. Вось толькі адна бяда. Мой бедны Фердынанд.
Пудзель, пачуўшы сваё імя, падняўся, падбег і сеў у нагах гаспадара, пільна на яго паглядаючы.
Я знайшоў маладога хлопца, і за невялічкую плату ён абслугоўвае Фердынанда, гуляе з ім, ну і ўсё іншае.
Так што болей ніякіх сур'ёзных праблем у мяне няма. Вы мелі ласку, дарагі мой пане, прапанаваць мне вашу падтрымку.
Але ж яно ідзе на лад. Усё ідзе на лад, магу вас запэўніць. А вы больш не збіраецеся перасяляцца ў Паўднёвую Амерыку?
Не, дарагі мой пане, не. Што я там буду рабіць? Вашынгтон больш не ставіць пытання аб абмене грошай, і ў мае гады…
Ён сапраўды вельмі пастарэў. Умовы, у якіх ён сябе прымусіў жыць, падрывалі здароўе. Ружовыя шчокі выцвілі,
завастрыліся. Кожнае слова вымаўлялася з натугай. Наўрад ці ён доўга працягне, падумаў я.
Пераканаўшыся, што нічым яму не дапамагу, я развітаўся. Быў у мяне намер зрэдку заходзіць да яго, але праз некалькі дзён,
разгарнуўшы Нью-Ёрк Таймс, заўважыў загаловак: Смерць французскага эмігранта. Поўны чамадан даляраў.
Я прачытаў рэпартаж. Паведамлялі пра старога Бурдака. Яго знайшлі мёртвым, раніцай.
Ён ляжаў на сваім чорным чамадане, закруціўшыся ў коўдру. Смерць была натуральная, скарб некрануты.
Прэтэнзій не паступала, аддалі гіцлям на жывадзёрню. А грошы? Калі не знойдуцца наследнікі, дык іх забярэ амерыканская казна.
End of preview. Expand in Data Studio

Пакаранне залатам — арыгінальнае аўдыё

Аўтар / Author: Андрэ Маруа
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)

Арыгінальнае аўдыё без апрацоўкі, захаванае ў зыходнай якасці. Частка калекцыі Ministerskija — корпус беларускіх аўдыёкніг.

Апрацаваная версія (сегменты ~15 с, выраўнаваная транскрыпцыя): andre_marua_pakaranne_zolatam_output

Доўгасць аўдыё 0h24m
Радкоў у датасеце 101

Структура

Кожны радок змяшчае:

  • audio — арыгінальны аўдыёзапіс
  • text — транскрыпцыя
  • chunk_uid — унікальны ідэнтыфікатар

Дыктар / Speaker

Кластар speaker_03
Ацэнка падабенства (сярэдняя) 0.888

Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).

Ліцэнзія / License

CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.

Downloads last month
43