Dataset Viewer
Auto-converted to Parquet Duplicate
audio
audioduration (s)
9.16
15.1
text
stringlengths
41
186
Праклятая любоў. Аповесць Алеся Жука. Ваўкі беглі наўскід,
маладыя, прыгожыя, лёгкія ў сваёй дужасці. Яны быццам і не спяшалі. Ян здзіўлена глядзеў на іх,
Ваўкоў было многа, цэлая зграя. Адкуль гэтак раптам з'явіліся яны? Ян прыспешыў хаду, снег засыпаўся ў боты.
З глухаватым адчаем Ян паглядзеў наперад, за полем густа і насуплена ўставаў лес, над ім зелянелася стылае неба.
Ва ўсім гэтым снежным і марозным было ўжо нешта вясновая, і яно востра пахла жыццём і маладосцю.
Ян паставіў у аўтамат поўны дыск, памацаў у кішэні кажушка гранату,
але холад, які шархнуў па скуры, калі ўгледзеў ваўкоў, не прайшоў. Вельмі ж упэўнена, няспешна ішлі яны.
Таму ў гэтых лясных звярах было быццам нешта знаёмае, нават свойскае.
нібы бачыць збоку. Ваўкоў, поле, лес і самога сябе. Адсюль, збоку і зверху, ён разумеў,
што ваўкам не пераняць і не дагнаць яго, пакуль не рухне сам у гэтай халоднай пагоні, альбо
не выдыхнуцца звяры. А яны не спяшаліся. Яны разлічылі сваю сілу надоўга.
У яго пачынала рабіцца гарачым у горле ледзяное вечаровае паветра. Ён задыхаўся і ненавідзеў іх, іхнюю драпежную прыгажосць і ўпэўненасць.
Рашэнне прыйшло імгненна. Ён спыніўся, завярнуўся да пагоні, падняў аўтамат, гатовы спыніць яе раз і назаўсёды.
Кулеш дыхаў часта і цяжка. Адчуваў нават холад на спіне. Ён ведаў, што сасніў сон.
Але вачэй не расплюшчыў. Усё роўна як спадзяваўся, што ўбачыць яшчэ яго канец. Кулеш не баяўся сноў і не верыў у іх правідчую сілу.
Сны яму сніліся рэдка, як і звычайна чалавеку, які робіць цяжкую работу і якому за ноч трэба выспацца.
Гэтак, каб разгледзець на іх кожную шарсцінку. У час вайны іх многа развялося ў лесе, але ў памяці
нічога не асталося пра ваўкоў. Можа, таму, што на іх тады не звярталі ўвагі, не да іх было. Адкуль жа ў памяці
і бліскучая шэрсць, касцістая пярэдняя лапа, жаўтлявы клык?
Тая забітая пасля вайны ля аўчарні ваўчыца была худая, са злямчанай шэрсцю, у якую набілася ваўчкоў.
Кулеш нарэшце з палёгкай успомніў змярканне, снег, адвячоркавую цішыню, у якой коратка пстрыкнуў пастаўлены ў аўтамат новы дыск. Ён тады ішоў у штаб на Белівар.
Густа пералівалася трысняговыя мяцёлкі на балоце, і не было ніякіх ваўкоў. Ён радаваўся, што хутка будзе цёплая хата.
Яму было пятнаццаць год. І ў памяці астаўся толькі слабы водгук тае маладое, радаснае сілы.
А першы раз ваўка Кулеш бачыў дзіцем. Яны з бацькам ехалі з лесу. Вялікі шэры воўк выйшаў з-за кустоў і стаў на пагорку непадалёк ад дарогі.
Бацька схапіў сякеру, кінуўся да ваўка, каб спалохаць яго. Ён нават закрычаў: «Дзяржы воўка!»
Воўк счакаў якую хвіліну, лена саскочыў убок за кусты і знік гэтак жа нечакана, як і з'явіўся.
З прычыненага акна павявала халадком, ціха стаяла за акном рабінка, пацяжэлая ад зажаўцелых гронак.
У сенцах чутно тупала жонка, прывезла ад дачкі стракатыя на абцасіку хатнія тапачкі. Тут, у хаце,
здавалася, што жонка бегае па сенцах, таўкучы пятамі ў падлогу. Кулеш ведаў, што гэта абазначае: жонка спяшае.
Усё знаёма, прывычна, і Куляшу здавалася, што нібы і не з ім гэта ўсё робіцца, а з нейкім другім, у другой хаце, а ён глядзіць на ўсё гэта
на маўклівым тэлевізійным экране. Спектакль пачаўся яшчэ з учарашняга дня, у абед.
Трэба было прывезці Ленку. «Вунь дзяцей колькі навезлі», — пачала сама Мар'я. «Канечне», — згадзіўся Кулеш.
Яму і самому раптам захацелася, каб прывезлі ўнучку. Захацелася звадзіць на цэнтральную, у майстэрню, паказаць гарадскому дзіцяці трактар, камбайн, які бачыла, можа, толькі ў тэлевізары.
«Дык верыш, не даюць водпуску. На зіму ў іх». «Вялікая ж ужо. Пяць гадоў». «Ага, чужое дзіця. Мала што даччыно».
Мар'я павысіла голас. «Будзе, як той бабе з Гразаўка, што сын на судзе запатрабуе, каб у турму пасадзілі».
Кулеш ледзь не закашляўся. Страшны мінулагодні выпадак у акрузе ведалі ўсе. Старая навязала калодзеж
посцілкай, каб прывезеныя з горада ўнукі не ўкінуліся. А тыя якраз і ўзлезлі на гэту посцілку, падскоквалі, пакуль не шамнулі ўніз.
Маці моўчкі прыняла амаль поўную міску і нічога не сказала, паставіла на стол катлеты. Яна заўсёды вось гэтак маўкліва з'яўлялася, калі трэба, і не гаварыла ні слова.
Худзенькая, маленькая ад старасці, яна з дня ў дзень ставіла на стол сняданне, абед, вячэру. І ўсё ў час,
усё было ў яе заўсёды гатова, нібы рабілася само сабой. «Табе даць катлеты? Ці кілбаса шадвараная ёсць у мяне?» — спыталася яна ў Мар'і.
Чакала адказу, стаяла побач з рослай, раздабрэлай і моцнай целам нявесткай, з-пад гарадскому падкручанымі і падчасанымі валасамі.
Мар'я рабіла прычоску ў цырульні, калі бывала ў дачкі, і потым спала ў касынцы, каб тая прычоска даўжэй захоўвалася.
Яна яшчэ выдумала апошнім часам, што ў яе гастрыт, вазіла з горада мінеральную ваду, якая толькі траплялася ў продажы,
і патрабавала, каб маці ёй гатавала толькі варанае. «А, чорт яго знае», —
Кулеш усміхнуўся. Жонка любіла пад'есці, і на агульную дыету ў яе цярпення хапала ненадоўга.
«Давайце катлеты. Яны свежыя». «Свежыя». «Ленка і там прастудзілася». «У цябе грошы ёсць?» «Я ж табе аддаў усю палучку».
«Палучка ў цябе». Мар'я злавалася заўсёды, калі не ставала грошай. Іх не хапала і цяпер, хаця і кватэру дачцэ пабудавалі.
А ў саміх расход невялікі, усё сваё з'есці, адзежы напакаваны аж дзве шафы. У гэтых шафах многа пахована і яго
механізатарскага заробку, і яе, пакуль працавала даяркай. Тады пра грошы пытанне не ўзнікала, што хацелася, тое купляла.
Мар'я забаставала. Месяцы са два праседзела ў дачкі.
Потым вярнулася, на першым часе прыціхла, сядзела на лаўцы і расказвала жанчынам пра гарадское жыццё, пра сваіх новых знаёмых,
пра тое, як хадзіла ў кіно і ў тэатры. Дачка жыве якраз у тым раёне, дзе дамы для начальства.
Відаць, ад гэтай блізкасці да людзей вялікіх і вучоных сама Мар'я пачала цаляць па-руску. Найчасцей устаўляла «панімаеш»,
не заўважала, што яно выгаворвалася як звычайнае вясковае «памаш». Увайшла маці і запыталася: «Ты не спіш?
Устань хіба, падвязі да аўтобуса, а то бегае, позніцца ўжо». «Нечага ездзіць. Дома лепш пасядзела б, работы хватае».
Кулеш ведаў, што маці цяжка цягнуць работу па гаспадарцы. У яе гады ўжо сядзець трэба, склаўшы рукі, а яна ўсё пыніць і мужа, і нявестку.
«Мама, а дзе мая касыначка? Тая, што я прывезла з сабой?» У сваіх шафах, з клункамі,
з хусткамі, хустачкамі Мар'я не разбіралася. Маці павінна была памятаць, што і дзе пакладзена.
нейкім паяском, вырвалася жонка, уселася ў каляску, зірнула на гадзіннік. Маці выйшла на ганак і стаяла на прыступках.
Калі выехалі за вёску, з узгорка ўгледзелі, што на прыпынку ля цэнтральнай сядзібы ўжо стаіць аўтобус. Па дарозе да вёскі
ішла жанчына, якая прыехала першым рэйсам. Мар'я заварушылася, зноў паглядзела на гадзіннік, нават не звярнула ўвагі на жанчыну.
Кулеш заўважыў, што жанчына незнаёмая, прыбавіў хуткасці, пад'ехаў к аўтобусу, калі шафёр ужо завёў матор.
Жанчына здзіўлена зірнула на Куляша, нечакана такімі знаёмымі блакітнымі вачыма, што ён сумеўся.
«Давай падвязу», — прапанаваў ён. І не мог успомніць жанчыну. «Вы да каго?» «Да Варвары Русакевіч».
Кулеш здзіўлена запытаўся: «Наташа?» «Не, Галя. Сястра». «А, ну правільна.
Жанчына нязграбна забралася ў каляску, абцягвала на каленях спадніцу. Кулеш нагнуўся, прыкрыў жанчыну брызентавым фартухом.
«Не будзе гэтак дзьмуць ужо». Жанчына кіўнула галавой. Ён не мог успомніць яе. Была недзе там далёка маленькая дзяўчынка,
Наташына сястра, у беленькай, з сінімі гарошкамі сукеначцы. Больш нічога не асталося ў памяці.
Кулеш вёз жанчыну да хаты Русакевічаў. Старая Варвара памерла ўжо гады са два таму.
Цяпер Кулеш успамінаў, што хату яна завяшчала братавай дачцэ, якая жыла недзе ў Сібіры,
куды выслалі Русакевіча. Пра завяшчанне гаварылі, калі калгас хацеў аддаць хату новай прыезжай сям'і. Але таму і не аддаў, што трэба было шукаць гаспадароў.
Хутка дзічэе чалавечае жыллё пасля таго, як не стала гаспадара. Даволі моцная і не такая малая хата Русакевічаў
Як бельмы на вачах, у вокнах віселі пашарэлыя фіранкі. Жанчына вылезла з каляскі, стаяла, глядзела на хату. На твары ў яе прамільгнуў
не то спалох, не то разгубленасць. Яна не пазнавала. Старалася і не магла ўспомніць хату, у якой некалі жыла.
Жанчына няўпэўнена ўзялася даставаць сумку. Куляшу кінуліся ў вочы яе невясковыя, нерабочыя рукі з доўгімі, далікатнымі пальцамі.
«Як жа ты ў пустой хаце? Паехалі да нас. Прыйдзеш з мацерай маёй, прыбярэш тут, каб можна зайсці было».
«Няёмка неяк», — жанчына адказала няўпэўнена. Ёй не хацелася аставацца адной. «Садзіся.
Я помню бацьку твайго». Кулеш не дагаварыў, таму што ўспомніў яе сястру. Маці выйшла на ганак, калі ён заехаў на двор,
прыглядалася да жанчыны. «Не пазнаеце, мама? Русакевічава дачка, тая, што ў Сібіры жыла». Галя павіталася.
«Гара з гарою не сходзіцца, а чалавек з чалавекам. Гэта меншая, а?» «Як раз як Тоня, маці».
Маці глядзела на Галю і некуды далей, бачыла тое, што не мог убачыць ні Кулеш, ні Галя. «Мы з мацерай тваёй аднагодкі.
Разам гадаваліся. Вот колькі я ўсё жыву. Ну, пайшлі ў хату, снедаць гатова. Табе ж, Ян, і на работу пара».
Калі Кулеш прыехаў на абед, Галі ў хаце ўжо не было. «Схадзіла я з ёй, ключ у Валодзі ўзялі. Парадак там наводзіць. Перасушвае ўсё, прыбірае, мые.
Калі Варвара памерла, а газ у балоне дасюль стаяў. Пліту запаліла.
У Варвары ж усё асталося, і пасуда, усё. З малых год усяго нагледзелася. Ай, яна ж маленькая была,
як забралі настаўніка». Маці расказвала. Яна любіла сядзець за сталом, пакуль сын еў.
«Маленькая», — пацвердзіў Кулеш. Зноў падумаў пра Наташу. Маці нібы зразумела яго думкі.
«Адна асталася. Бацькі памерлі, і старэйшая сястра прапала. Недзе ў экспедыцыі з геолагамі хадзіла і
не вярнулася. А сама нажылася таксама. Як на каго Бог, на таго і людзі.
Ты хіба пасля работы вазьмі касу, пайдзі, скасі бур'ян там на дварэ. І жэртку вазьмі, галкі, мабыць, гняздо ў коміне звілі. Надоўга яна?»
«Назусім, казала. Кантэйнер сюды адправіла з дабром. Месца ёй сказалі дактары памяняць.
А там нікога не асталося. Пенсію яна ўжо получае. Чалавека, як адзін астаецца, вядзе дадому».
Куляшу яна ўсміхнулася збянтэжана. «Навязалася вам на голаў». У спартыўным касцюме з касынкай на галаве,
завязанай на патыліцы, яна здавалася намнога маладзейшай. Ад работы твар заружавеўся.
Касіў Кулеш весела, стараўся як ніжэй падразаць зелле, касу не шкадаваў, адчуваў, што Галя глядзіць на яго. Дзіўна,
Падсекла яго гібель Наташы. Не зламала, не скруціла ўсё жыццё, два арышты, лагеры,
а потым і ссылка, а смерць Наташы зламала. Пасля яе смерці
часта пачаў нудзіцца па дому. Домам ён называў Стараселле. Усё расказваў пра вёску і шкадаваў, што не сабраўся
і не з'ездзіў на радзіму. Галя тады не думала, што і яе жыццё павернецца так, што яна прыедзе сюды.
Пасля таго, як Кулеш выцягнуў з коміна звітае галкамі гняздо, запаліла ў печы, запрасіла яго ў хату на чай.
End of preview. Expand in Data Studio

Пракляты любоў — арыгінальнае аўдыё

Аўтар / Author: Алесь Жук
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)

Арыгінальнае аўдыё без апрацоўкі, захаванае ў зыходнай якасці. Частка калекцыі Ministerskija — корпус беларускіх аўдыёкніг.

Апрацаваная версія (сегменты ~15 с, выраўнаваная транскрыпцыя): ales_zhuk_praklytaya_lyubow_output

Доўгасць аўдыё 3h33m
Радкоў у датасеце 854

Структура

Кожны радок змяшчае:

  • audio — арыгінальны аўдыёзапіс
  • text — транскрыпцыя
  • chunk_uid — унікальны ідэнтыфікатар

Дыктар / Speaker

Кластар speaker_02
Ацэнка падабенства (сярэдняя) 0.949

Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).

Ліцэнзія / License

CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.

Downloads last month
49